Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 24 февраля 2022 в 13:35, Обновлено 24 февраля 2022 в 14:02
Автор: Сыч Т. А.
129 просмотров

21 лютага 2022 года ў школе адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.

…І ў палацы, і на сцежцы вузкай,
Каб душа магла пачуць душу,
Размаўляй са мной па-беларуску,
Размаўляй па-роднаму, прашу.

Марыя Новікава

   Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 

   Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак! Ці хоць часам пра яе думай. Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі.

   Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную,  ці  змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

21 лютага 2022 года ў школе адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Каб напоўніцу адчуць беларускую мову, лектарская група падрыхтавала выступленне на тэму "Цікавыя факты пра беларускую мову". 
Мы ўпэўнены, што такія мерапрыемствы дапамогуць нашым навучэнцам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускага народа, скласці сістэму каштоўнасцей, у якой родная беларуская мова будзе займаць пачэснае месца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.